Warning: mkdir(): No space left on device in /var/www/tg-me/post.php on line 37

Warning: file_put_contents(aCache/aDaily/post/MAYDAYMog/--): Failed to open stream: No such file or directory in /var/www/tg-me/post.php on line 50
MAYDAY.TEAM | Telegram Webview: MAYDAYMog/5083 -
Telegram Group & Telegram Channel
✔️Яўген Катляроў вызвалены датэрмінова — праваабаронца Леанід Судаленка мяркуе, што яго памілавалі.

👀На пачатку траўня на волю выйшаў гомельскі блогер Яўген Катляроў — асоба са спрэчнай рэпутацыяй, вядомы сваёй супрацовай з сілавікамі і ўдзелам у палітычных рэпрэсіях. Ён быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі па палітычных артыкулах і прызнаны праваабаронцамі як палітвязень, ягонае імя 20 снежня 2024 года трапіла ў спіс асоб, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».
Датэрміновае вызваленне ці памілаванне?

🔻Праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка — сам былы палітвязень, які адбываў тры гады зняволення ў тым ліку на падставе ілжывых паказанняў Катлярова — лічыць, што блогера ўсё ж памілавалі.

Яго затрымалі 8 красавіка 2024 года, прысуд уступіў у сілу 6 снежня. У СІЗА ён правёў амаль 8 месяцаў, што залічваецца па формуле «дзень за паўтары». Гэта значыць, што ў калоніі ён меў быць усяго паўгода і вызваліцца 7 чэрвеня 2025 года. Але выйшаў на месяц раней — значыць, памілавалі”, — тлумачыць Судаленка.

🤔Афіцыйных паведамленняў з прозвішчамі памілаваных пакуль няма, але праваабаронца ўпэўнены — менавіта гэта і адбылося.
🤝🤝🤝🤝
ЗНОЎ У САЦСЕТКАХ - І ЗНОЎ ПРАВАКАЦЫІ
🤝🤝🤝🤝

Пасля вызвалення Катляроў хутка аднавіў сваю прысутнасць у сацсетках. У сваіх новых допісах ён паведамляе, што адбываў тэрмін у шклоўскай ПК № 17, згадвае прозвішчы іншых палітвязняў і абвінавачвае іх у «двухмернасці» — маўляў, пісалі прашэнні аб памілаванні, але працягваюць крытыкаваць улады.

Некаторыя з іх, — піша Катляроў, — расказваюць анекдоты пра “саміведаецекаго” і нават набралі сабе шчокі ў калоніі”.

📝Гэтыя каментары могуць разглядацца як працяг супрацоўніцтва з уладамі або спроба дыскрэдытацыі палітвязняў.

Леанід Судаленка неаднаразова звяртаўся ў Генеральную пракуратуру з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу супраць Катлярова за ілжэсведчанні. Аднак нават пасля таго, як сам Катляроў прызнаўся, што даваў паказанні пад прымусам следчых, Генпракуратура адказала: «складу злачынства няма».

🗣️Гэта сведчыць толькі пра адно: праваахоўная сістэма абараняе тых, хто для яе зручны”, — адзначае Судаленка.
🤝🤝🤝🤝
ШТО ДАЛЕЙ? ЭМІГРАЦЫЯ, НОВЫЯ "ЗАДАННІ" ЦІ ЦІШЫНЯ?
🤝🤝🤝🤝

Катляроў застаецца пад наглядам: да канца двухгадовага тэрміну пагашэння судзімасці ён будзе абмежаваны ў правах. Гэта перыяд, калі яго дзейнасць можа быць асабліва цікавым індыкатарам — ці сапраўды ён "адпрацаваны матэрыял", ці яму адведзена далейшая роля ў рэпрэсіўным апараце.

Праваабаронца мяркуе, што ягоная актыўнасць у сацсетках — не выпадковая і можа быць часткай далейшай працы на ўлады.

А можа, ён яшчэ звернецца ў Байсол па праграму эвакуацыі як “палітвязень” і паедзе ў Еўропу працаваць дальнабойшчыкам. У такім выпадку — Вэлкам, як кажуць, але тут законы працуюць”, — з іроніяй адзначае Судаленка.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM

tg-me.com/MAYDAYMog/5083
Create:
Last Update:

BY MAYDAY.TEAM

Warning: Undefined variable $i in /var/www/tg-me/post.php on line 283

Share with your friend now:
tg-me.com/MAYDAYMog/5083

View MORE
Open in Telegram

MAYDAY TEAM Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

The messaging service and social-media platform owes creditors roughly $700 million by the end of April, according to people briefed on the company’s plans and loan documents viewed by The Wall Street Journal. At the same time, Telegram Group Inc. must cover rising equipment and bandwidth expenses because of its rapid growth, despite going years without attempting to generate revenue.

The global forecast for the Asian markets is murky following recent volatility, with crude oil prices providing support in what has been an otherwise tough month. The European markets were down and the U.S. bourses were mixed and flat and the Asian markets figure to split the difference.The TSE finished modestly lower on Friday following losses from the financial shares and property stocks.For the day, the index sank 15.09 points or 0.49 percent to finish at 3,061.35 after trading between 3,057.84 and 3,089.78. Volume was 1.39 billion shares worth 1.30 billion Singapore dollars. There were 285 decliners and 184 gainers.

MAYDAY TEAM from us

Telegram MAYDAY.TEAM
FROM USA